Мінчане здаюць у гарадскі заапарк трусоў, шыншыл, віслапузых свіней і нават страусаў

Источник материала:  

Сярод жывёл, якіх мінчане здаюць у сталічны звярынец, сустракаюцца не толькі трусы і шыншылы, але нават в'етнамскія віслапузыя свінні і страусы. Пра гэта паведаміла метадыст асветніцкага аддзела Мінскага заапарка Аксана Багавец.

Усе жывёлы, якіх прыносяць гараджане, праходзяць ветэрынарны агляд, а пасля каранціну становяцца паўнапраўнымі жыхарамі заапарка. Сёлетняй зімой мінчане прынеслі ў звярынец параненых і знясіленых птушак.

— У канцы снежня да нас трапіў лебедзь са зламанай лапкай, — расказала А. Багавец. — Яму зрабілі аперацыю, і цяпер ён жыве ў птушніку разам з іншымі цеплалюбівымі птушынымі: бусламі, султанкамі, паўлінамі і перапёлкамі.

Акрамя параненага лебедзя ў заапарк трапіла вушастая сава. Яе знайшлі ў цэнтры горада падлеткі. Мінчане прынеслі таксама двух збітых машынай канюкоў. Птушкі паправіліся, і іх ужо выпусцілі на волю. Яшчэ адным набыткам стаў грак, які жыў у сям'і мінчан. Але з-за алергіі гаспадары вымушаныя былі яго аддаць. Цяпер грак удзельнічае разам з іншымі гадаванцамі заапарка ў выязных выставах.

Наталля ВАВІЛАВА, "Мінск—Навіны".

"Мінск—Навіны".

←Реквием по солдатам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика