Зменена мера стрымання адносна некаторых абвінавачваных у масавых беспарадках 19 снежня ў Мінску

Источник материала:  

Грунтуючыся на выніках праведзеных раней следчых мерапрыемстваў, устанаўленні асноўных акалічнасцяў крымінальнай справы па факце масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня, ролі кожнага з абвінавачваных і іх лініі паводзін, следствам, па ўзгадненні з органамі пракуратуры, прынята рашэнне аб змяненні меры стрымання адносна У. Някляева. А. Корбана, А. Паўлава, У. Кобеца і С. Вазняка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў ЦІГС КДБ Беларусі. Акрамя таго, па гэтых і іншых падставах зменена мера стрымання адносна І. Халіп і Н. Радзінай. У. Някляеў і І.  Халіп знаходзяцца пад хатнім арыштам з утрымліваннем пад аховай.

←Реквием по солдатам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика