Праект "Акно ў Еўропу" на БТ могуць згарнуць?

Источник материала:  
25.01.2011 13:30 — Новости Общества

Праект "Акно ў Еўропу" на БТ могуць згарнуць?


Як заявіў павераны ў справах дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хальцапфель, мэтазгоднасць далейшага фінансавання выхаду праграмы на Першым нацыянальным тэлеканале пад пытаннем. На наступным тыдні будзе прынятае канчатковае рашэнне.

Далейшы выхад праграмы "Акно ў Еўропу" на БТ пад пытаннем. Як стала вядома Еўрарадыё, падзеі ў Беларусі 19 снежня і ў наступныя дні, а таксама адыёзныя праграмы беларускага тэлебачання, прысвечаныя гэтым падзеям (а ў іх заяўлялася пра датычнасць да "масавых беспарадкаў" краін ЕС і яго кіраўніцтва), паставілi пад сумнеў мэтазгоднасць далейшага фінансавання Еўракамісіяй гэтага праекта на беларускім тэлебачанні. Пра гэта заявіў Еўрарадыё павераны ў справах дэлегацыі Еўракамісіі ў Беларусі Жан-Эрык Хальцапфель.

Хальцапфель: "Мы цяпер абмяркоўваем гэта пытанне ў Камісіі, таму я пакуль не магу каментаваць. Я мяркую, што рашэнне будзе прынята на наступным тыдні."

Нагадаю, што раней праект "Акно ў Еўропу" выходзіў на хвалях Еўрапейскага радыё для Беларусі, а таксама на незалежным тэлеканале "Белсат" і Радыё Рацыя. Але летась прадстаўніцтва Еўрасаюзу ў Беларусі заключыла пагадненне на выхад гэтай праграмы ў эфіры Першага канала беларускага тэлебачання і на хвалях радыёстанцыі "Радыус FM". Паведамлялася, што "Акно ў Еўропу" "прызнаная задаволіць інтарэс і патрэбу гледачоў і слухачоў у інфармацыі аб стасунках між Еўрасаюзам і яго ўсходнімі суседзямі, а таксама расказаць, што робіцца для ўмацавання стасункаў з Беларуссю". Праект быў разлічаны на год.
 
←Россия готова возобновить поставки нефти в Беларусь 25 января

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика