На ўсходзе ўначы — да мінус 27

Источник материала:  

Сёння на тэрыторыю Беларусі распаўсюдзіцца ўплыў зоны павышанага ціску, паведамляе дзяжурны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Людміла Парашчук.

Толькі ўдзень на паўночным захадзе краіны пройдзе невялікі снег. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. На асобных учасках дарог галалёдзіца. Уначы маразы ўзмацняцца да мінус 10—16, пры праясненнях — да мінус 22, на ўсходзе — ажно да 25—27 марозу, удзень — мінус 4—11, на ўсходзе — да 15 марозу.

А вось у сераду і чацвер на тэрыторыю Беларусі завітаюць атмасферныя франты з боку Балтыйскага мора. Уначы на 26 студзеня ў паўночна заходняй палове краіны, а ўдзень ужо паўсюдна пройдзе снег і слабая мяцеліца. Крыху пацяплее, і ўначы будзе толькі 6—11 марозу, а ўдзень — 0 — мінус 5 градусаў. На дарогах зноў чакаецца галалёдзіца. Часам будзе ісці снег і ў чацвер. Уначы чакаецца мінус 5—10, удзень — 2—7 марозу.

На выхадныя атмасферны ціск зноў павялічыцца і маразы ўначы ўзмоцняцца. У пятніцу і суботу чакаецца невялікі снег. Удзень будзе 0 — 7, на поўначы месцамі да 12 марозу. Уначы — 7—14, пры праясненнях — да мінус 20 градусаў.

Сяргей КУРКАЧ.

←Тенденции прокурорского надзора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика