«Полацкi залаты скарб»
Рэшткi залатых ювелiрных упрыгожанняў адкрываюць падрабязнасцi побыту ранняга Сярэднявечча.
Унiкальны скарб Х стагоддзя прадстаўлены на выстаўцы ў Нацыянальным гiстарычным музеi Беларусi, наладжанай iм сумесна з Нацыянальным Полацкiм гiсторыка-культурным музеем-запаведнiкам.
Скарб уяўляе сабой рэшткi залатых ювелiрных упрыгожанняў эпохi вiкiнгаў, якiя былi выпадкова знойдзены ў Полацку ў 1984 годзе на тэрыторыi Нiжняга замка падчас правядзення работ па добраўпарадкаванню горада.
Як лiчаць спецыялiсты, полацкi скарб — вельмi рэдкая i каштоўная гiстарычная знаходка. Ён пацвярджае гандлёвыя сувязi Полацкай зямлi з краiнамi Паўночнай Еўропы i Кiевам. Гэтыя ўпрыгожаннi адкрываюць нам падрабязнасцi побыту ранняга Сярэднявечча, тэхнiчныя прыёмы майстроў мiнулага – лiццё, валачэнне, коўку, пляценне i скручванне. Скарб распавядае аб эканомiцы тых часоў, бо яго маглi выкарыстоўваць у якасцi грашовага эквiваленту.
Выстаўка «Полацкi залаты скарб» — адно з вынiковых мерапрыемстваў рэспублiканскай акцыi «Культурная сталiца Беларусi».