Ад Полацка — Мінску. Культурная сталіца дзеліцца вопытам са сталіцай дзяржаўнай

Источник материала:  

Залатыя скарбы старажытнай Полацкай зямлі ўпершыню пакінулі сцены Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка і будуць прадстаўлены ў выставачнай зале Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

18—19 студзеня Полацк дэманструе ў Мінску творчыя дасягненні горада, які на працягу 2010 года з гонарам насіў высокае званне першай культурнай сталіцы краіны. Культурнае жыццё і багатая гістарычная спадчына найстаражытнейшага горада Беларусі будзе прадстаўлена цыклам мерапрыемстваў з удзелам лепшых творчых калектываў, мастакоў і майстроў горада.— Кульмінацыяй мерапрыемстваў стане святочны гала-канцэрт “Горад над Дзвіной — родны Полацк мой...” на сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, — паведамілі “НГ” у Полацкім гарвыканкаме.

←Лампочка работает на... огурцах. Школьник из Копыля получил электроэнергию из домашних солений

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика