Калякін і Шушкевіч заклікалі ЕС «весці жорсткую размову з урадам Беларусі»
Адзін з каардынатараў кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін заклікаў Еўропу ўвесці меры, якія «пакараюць вінаватых, а таксама дапамогуць беларускай грамадзянскай супольнасці супрацьстаяць» пагаршэнню сітуацыі ў краіне. Становішча ў Беларусі Калякін ахарактарызаваў як «гуманітарную катастрофу».
Былы старшыня Вярхоўнага савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч назваў жорсткі разгон дэманстрацыі ў Мінску 19 снежня «актам дзяржаўнага тэрарызму». Паводле яго слоў, зараз «адзіная мэта дэмакратычных сіл — каб у Еўропе даведаліся, што адбылося і адбываецца ў Беларусі». Ён заўважыў, што дэмакратычныя сілы «зрабілі ўсё, што маглі зрабіць у сваім становішчы».
У сваю чаргу, кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года Аляксандр Казулін выказаў надзею на міжнародную кансалідаваную пазіцыю ў адносінах да Беларусі.
«ЕС і Еўропа гулялі ў сваю гульню з дыктатарам, Расія — у сваю.Кожная краіна мела свае інтарэсы, а Лукашэнка шантажаваў абедзве і пераследаваў сваю выгаду — захаванне ўлады», — сказаў ён. На думку Казуліна, адказ Еўропы павінен быць адэкватным сітуацыі, аднак любыя санкцыі не могуць быць скіраваныя супраць беларускага народа». «З дыктатарам нельга размаўляць мовай угаворвання, а толькі мовай сілы і ціску», — заявіў ён.
У
Марына Рахлей, БелаПАН