Ператрус у юрыста прафсаюза РЭП
10 студзеня прайшоў ператрус у офісе Гомельскага прадстаўніцтва Аб’яднанай грамадзянскай партыі (АГП). У гэтым жа офісе праводзіў юрыдычныя кансультацыі прававы інспектар незалежнага прафсаюзу РЭП Леанід Судаленка. Разам з тэхнікай, якая належыць АГП, былі канфіскавалі два прафсаюзныя кампутары, спіс членаў РЭП па Гомельскай вобласці і мабільны тэлефон аднаго з членаў прафсаюза, які прыйшоў на прыём да юрыста.
Ператрус праводзіў дазнаўца УКДБ па Гомельскай вобласці маёр Васіль Марыніч і яшчэ 8 супрацоўнікаў Камітэта. Санкцыя была дадзена пракурорам горада Менска ў межах расследавання справы аб масавых беспарадках. Ператрус працягваўся 6 гадзін — з 11 да
«У мяне канфіскавалі ноўтбук, — распавёў Леанід Судаленка. — Супрацоўнікі КДБ прыйшлі, калі я гутарыў з двума членамі нашага прафсаюза. Пакуль ператрус не скончыўся, іх не выпусцілі. Тэлефанаваць забаранілі. Калі адзін з хлопцаў паспрабаваў патэлефанаваць, тэлефон забралі, ды так і не вярнулі. Забралі кампутары, а яшчэ электронныя носьбіты інфармацыі і некаторыя дакументы. Дарэчы, прыйшлі са сваімі панятымі — Юрыем Жытнікам і Яўгенам Карпавым. У мяне забралі спіс членаў прафсаюза па Гомельскай вобласці. Я юрыст, таму не проста абураўся, а аргументавана тлумачыў, што ў іх няма права забіраць прафсаюзныя дакументы.
У адказ яны толькі смяяліся,маўляў, пішыце скаргі».
praca-by.info