Сева Наўгародцаў ўзяў інтэрв'ю ў Люцыны Халіп
11.01.2011 20:37
—
Новости Общества
Люцына Халіп, маці зняволеннай Ірыны Халіп, у сённяшнім інтэрв’ю вядучаму рускай службы ВВС Севе Наўгародцаву распавяла, чаму яна вымушаная ў тэрміновым парадку афармляць апеку над трохгадовым унукам Данілам.
Яна адзначыла, што не мае дакладнай інфармацыі стане дачкі і яе сужэнца
Люцына паведаміла, што пасля «сігналу» КДБ аб тым, што ўнук застаўся без апекі бацькоў, падала заяўку на апякунства. Яна ўжо сабрала неабходныя медыцынскія даведкі і атрымала заключэнне, што па стане здароўя можа быць апекуном.
«Потым яны прыйдуць, паглядзяць, у якіх умовах мы жывем, і раённая адміністрацыя будзе вырашаць, можна мне пакінуць майго ўнука ці не», — распавяла жанчына. Гэтае рашэнне можа быць прынята да канца студзеня.
Падзяліцца навіной:
Еўрарадыё
Еўрарадыё