“Каласы” — на экранах. Фільм па матывах рамана беларускага класіка павінен стаць нацыянальным кінапраектам. Літаратурны сцэнарый кінастужкі ўжо гатовы

Источник материала:  

Раман Уладзіміра Караткевіча “Каласы пад сярпом тваім” — нацыянальны здабытак беларускага народа.

Яго вывучаюць у школах, па радыё слухаюць спектаклі па яго матывах, а ў плэерах — аўдыёкнігу, выпушчаную паўтара года таму. Мяркуецца, хутка твор вядомага беларускага празаіка стане яшчэ больш папулярным: “Беларусьфільм” плануе здымаць чатырохсерыйны фільм на беларускай мове “Каласы пад сярпом тваім”. Кінастужка — заказ Міністэрства культуры. Мяркуецца, яна стане нацыянальным праектам у кіно. Сцэнарыстам фільма выступіў Аляксандр Качан, вядомы па стужках “Павадыр”, “Масакра” і іншых. Як паведамілі “НГ” у дэпартаменце кінематаграфіі Міністэрства культуры, сцэнарый ужо напісаны і адобраны экспертным саветам. Да здымкаў плануюць прыступіць ужо сёлета. Праўда, пра дакладную дату пакуль што цяжка гаварыць. Неабходна яшчэ вызначыцца са здымачна-пастановачнай групай, зацвердзіць фінансаванне — да ўдзелу ў праекце плануецца падключыць замежных партнёраў — і рэжысёрскі сцэнарый. Хто стане рэжысёрам фільма, таксама яшчэ загадка. На гэту адказную ролю пакуль што прэтэндуе мастацкі кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Мікалай Пінігін.

←Необходимо ли ввести в Беларуси запрет на курение в общественных местах и реально ли это? С таким вопросом “НГ” обратилась к жителям страны после того, как подобный запрет был введен в ряде европейских стран

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика