Прыйшлі з ператрусам да брэсцкага актывіста Андрэя Шарэнды

Источник материала:  
10.01.2011 10:40 — Новости Общества
У кватэру брэсцкага актывіста дэмсіл Андрэя Шарэнды спрабуюць трапіць двое невядомых, паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.

Паводле яго слоў, 10 студзеня прыкладна, а дзявятай гадзіне яму патэлефанавала жонка Шарэнды і сказала, што прыкладна ў 8.50 да іх сталі званіць і грукаць у дзверы кватэры два чалавекі ў цывільным, якія назваліся супрацоўнікамі КДБ.

Андрэй Шарэнда адмовіўся адчыняць ім дзверы без участковага інспектара міліцыі, — дадаў праваабаронца. — Гэтыя людзі сказалі, што звяжуцца з участковым. На 10 гадзіну раніцы яны заставаліся каля дзвярэй кватэры актывіста».

У кватэры знаходзіцца Андрэй Шарэнда і яго жонка.

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←Группа грабителей задержана в Гомеле

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика