У Варшаве пройдуць канцэрты ў падтрымку Беларусі, у тым ліку і «Нашай Нівы»
Пакуль назвы гуртоў, якія прыедуць у сталіцу Польшчы 16 студзеня не раскрываюцца, арганізатары хвалююцца за тое, каб яны ўвогуле даехалі. Адзін з аўтараў ідэі Ігар Знык адзначае, што такім чынам плануецца забіць адразу двух зайцаў: паказаць палякам беларускую культуру, а таксама выказаць салідарнасць палітвязням і незалежным сродкам масавай інфармацыі, якія апынуліся пад ціскам і рэпрэсіямі ўладаў.
— Культура — гэта тое, чым можна змагацца з гэтым рэжымам — ён гэтага баіцца найбольш. Канцэрт адбудзецца 16 студзеня, а 19 гадзіне ў канцэртнай зале Польскага Радые «S1» па вуліцы. Мадзалеўскага, 59, гэта станцыя метро «Вежбно» калі хто хоча даехаць. Канцэрт будзе транслявацца ў эфіры Другой праграмы Польскага Радыё і ў інтэрнэце.
Як адзначыў Ігар Знык, на канцэрт змогуць трапіць каля 450 чалавек. Квіткі ўжо даступныя ў продажы.
Усе сродкі атрыманыя ад канцэрта будуць накіраваныя рэдакцыі «Нашай нівы», у офісе якой супрацоўнікі КДБ правялі ператрус, была канфіскаваная аргтэхніка.
Акрамя таго, у Варшаве 14 і 15 студзеня таксама пройдуць канцэрты у падтрымку палітвязняў і ахвяр рэжыму з удзелам беларусаў.Радыё Рацыя