«Калядоўшчыкі з КДБ» пайшлі па Гомелі
06.01.2011 12:03
—
Новости Общества
У дадзены момант адбываюцца ператрусы ў Гомелі. У прыватнасці, супрацоўнікі спецслужбаў завіталі ў мясцовы офіс АГП, а таксама на прыватныя кватэры актывістаў Кастуся Жукоўскага і Яўгена Якавенкі.
Тэлефоны актывістаў адключаныя.
Хваля ператрусаў пакацілася па краіне пасля акцыі апазіцыі 19 снежня. Супрацоўнікі КДБ тлумачаць неабходнасць правядзення ператрусаў пошукам доказаў для раскрыцця справы аб масавых беспарадках. З моманту завяршэння выбараў у Беларусі ўжо больш чым паўсотні грамадскіх актывістаў, праваабаронцаў, журналістаў і палітыкаў сустракалі ў сябе «калядоўшчыкаў» з КДБ.
Падзяліцца навіной:
АП
АП