Прайшоў ператрус у супрацоўніцы «Вясны» Насты Лойкі
Яны паведамілі, што з’яўляюцца супрацоўнікамі КДБ і прыйшлі з вобшукам.
У той момант у кватэры знаходзілася толькі маці Насты. Яна дзверы адчыняць адмовілася. А калі «калядоўшчыкі» сышлі, жанчына проста выйшла з кватэры.
У 12.30 супрацоўнікі спецслужбаў вярнуліся. На гэты раз пазванілі наўпрост Насці Лойцы і паведамілі, што калі яна не прыедзе дадому, то яны пачнуць ламаць дзверы. Дзяўчына падпарадкавалася.
Падчас ператрусу супрацоўнікам КДБ не ўдалося знайсці ніводнага кампутара, альбо нават маленькай флэшкі. У выніку супрацошўнікі спецслужбаў забралі старыя маладафронтаўскія улёткі.
Пасля гэтага, а
Нагадаем, што праваабарончая арганізацыя «Вясна» была адной з першых, куды супрацоўнікі спецслужб прыйшлі з вобшукамі. Ноччу з 19 на 20 снежня у офіс «Вясны» прыходзілі двойчы. Пазней ператрус таксама адбыўся ў праваабаронцы Алены Танкачовай.