На манеце — закаханыя каты
04.01.2011
—
Новости Общества
З сённяшняга дня Нацыянальны банк уводзіць у абарачэнне сярэбраную памятную манету "Маё каханне".
Манета выпушчана наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 28,28 грама. Уверсе памятнай манеты маецца ўстаўка са штучнага цыркону ў форме сэрца. Адчаканеная яна на АТ "Манетны двор Польшчы" якасцю "пруф", тыражом да 15 тысяч штук.Ігар ГРЫШЫН.