Першага студзеня — снегапады і моцны вецер
31.12.2010
—
Новости Общества
Аб гэтым паведаміла БЕЛТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава. У навагоднюю ноч часам будзе ісці снег, а тэмпература паветра складзе мінус 3—10 градусаў. 1 студзеня актыўны атлантычны цыклон рэзка пагоршыць надвор'е. Раніцай і днём чакаецца снег, па паўночнай палавіне краіны — моцныя снегапады, завеі, на дарогах снежныя заносы. Узмоцніцца вецер, яго парывы будуць дасягаць 15—20 метраў за секунду. Ад 7 градусаў марозу да нуля—плюс 2 градусаў. У пачатку наступнага тыдня маразы паступова пачнуць узмацняцца. Да сярэдзіны тыдня начная тэмпература складзе 7—14 градусаў марозу, пры праясненнях да мінус 17—20 градусаў. А днём прагназуецца 5—12 градусаў ніжэй за нуль.