Родныя вязьняў «амерыканкі» аб’ядналіся
30.12.2010 13:02
—
Новости Общества
Сваякі арыштаваных пра крымінальнай справе аб падзеях 19 снежня ў Мінску стварылі грамадскі камітэт «Вызваленне».
Ягоная асноўная мэта — дамагацца вызвалення ўсіх тых, хто знаходзіцца ў СІЗА КДБ і каго падазраюць у датычнасці да масавых беспарадкаў у Мінску.
У камітэт увайшлі жонкі, бацькі і дзеці зьняволеных кандыдатаў на прэзыдэнта і іх паплечнікаў. Яны ўжо накіравалі ліст кіраўніцтву Расеі, Эўразьвязу і ЗША з заклікам зрабіць усё магчымае для вызваленьня новых беларускіх палітвязьняў. Рыхтуюць яны зварот і ў Чырвоны крыж, з тым каб гэтая арганізацыя паспрыяла мэдыцынскай дапамозе палітвязьням
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода