На каталіцкія Каляды ў Бабруйску і Мінску здарыліся міжнародныя бойкі

Источник материала:  

Сярод пераможцаў і збітых — беларусы, украінцы, грузіны, расіяне і азербайджанцы. У прамым эфіры бабруйскі турнір па баях без правілаў паказалі па тэлеканале "РТР-2". Пра тое, ці перамаглі беларусы, чытайце ў гэтым матэрыяле.

У запоўненым мінскім Палацы спорту 25 снежня прайшлі рэспубліканскія спаборніцтвы па змяшаных адзінаборствах. У народзе гэты від спорту называюць баямі без правілаў, хоць атлеты рызыкуюць здароўем не больш за хакеістаў і футбалістаў.

Для сябе я адзначыў вагавую катэгорыю 84 кг, дзе перамог вядомы футбольны фанат Раман Міраненка (мянушка — Хірург).

Але самае цікавае для дасведчаных спартыўных балельшчыкаў адбывалася не ў сталіцы, а ў горадзе Бабруйску. Тут, у гарадскім лядовым палацы, праходзіў цэлы міжнародны турнір РrоFС, які паказвалі як мінімум па двух замежных тэлеканалах — "РТР-2" і "Баец ТВ".

На каталіцкія Каляды ў Бабруйску і Мінску здарыліся міжнародныя бойкі Руслан Каладко (злева) прабівае серыю свайму ўкраінскаму візаві.

Чаму федэрацыя РrоFС вырашыла правесці двубоі менавіта ў Бабруйску? Менавіта адсюль родам самы вядомы беларускі баец без правілаў Андрэй Арлоўскі (добры сябар Жан Клода ван Дама, Мікі Рурка і Фрэдзі Роўча; зараз жыве ў Чыкага). Арлоўскі заўсёды падкрэслівае, што ён родам з беларускага Бабруйска.

Яшчэ адзін вядомы бабруйчанін — Арцём Дамкоўскі, чэмпіён свету ў версіі M-1 Сhаllеngе.

Карацей, многія называюць Бабруйск байцоўскай сталіцай Беларусі. І такі імідж ахвотна падтрымлівае кіраўнік мясцовага гарвыканкама Дзмітрый Бонахаў.

На каталіцкія Каляды ў Бабруйску і Мінску здарыліся міжнародныя бойкі Наш грузінскі госць Дзімітрый Рабакідзэ адпачывае пасля бітвы.

ле гэтым вечарам не ўсе гледачы былі задаволеныя выступам беларусаў. Наша каманда "Акадэмія ММА" з лікам 3:2 прайграла камандзе Nеfсhі (Азербайджан). Судзейства было звышпрынцыповым. І тое, што двубоі праходзілі на беларускай тэрыторыі, ніяк не паўплывала на вынік.

Каманда АЕ Tеаm (Пецярбург) з тым жа лікам прайграла клубу "Эльбрус" (Нальчык).

У іншых рэйтынгавых двубоях прымалі ўдзел не толькі беларусы, але і прадстаўнікі Грузіі, Дагестана і Асеціі.

Прыемна, што ў галоўным двубоі турніра вядомы ў свеце малады беларускі баец Руслан Каладко ("Акадэмія ММА", 76 кг) перамог балявым прыёмам моцнага ўкраінскага міжнародніка Сяргея Кавалёва.

Пасля заканчэння турніру я дзеля цікавасці наведаў раздзявальню байцоў і задаў пытанні Руслану Каладко.

— Пра вас піша самы аўтарытэтны міжнародны сайт у свеце змяшаных адзінаборстваў — shеrdоg.соm. Ці шмат грошай вы зарабляеце з дапамогай спорту?

<І>— Нашы адзінаборствы вельмі папулярныя ў Японіі, ЗША, Галандыі, але ў Беларусі яны пакуль не надта развіліся. Таму пакуль зарабляю я няшмат.

— Дык ці корміць вас спорт? Усё ж змяшаныя адзінаборствы выглядаюць небяспечна...

— Каб зарабляць на жыццё, я працую ў фірме, якая займаецца рамонтамі. А па вечарах трэніруюся.

— Вытрымаць такі рытм, напэўна, няпроста...

—У дадатак да гэтага я збіраюся паступаць у ВНУ. Сваю папярэднюю вышэйшую адукацыю я па маладосці так і не скончыў. Але ўсё лепшае, спадзяюся, наперадзе. Веру, што ў хуткім часе вы зможаце пабачыць мяне на топавых турнірах у ЗША, Японіі. Усіх беларусаў віншую з Новым годам і Калядамі...

Чытачам "Звязды" будзе цікава, што ўдарную тэхніку Руслану Каладко ставяць у сталічным байцоўскім клубе "Патрыёт", які паспяхова супрацоўнічае з "Акадэміяй ММА". Цікава, што кіраўніцтва "Патрыёта" збіраецца выпусціць пасля Новага года свой клубны сайт на беларускай мове.

Яўген ВАЛОШЫН.

Фота Крысціны Ласкі.

←Праздничные лабиринты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика