Грашовымі прэміямі ў Беларусі заахвочаны 974 навучэнцы, студэнты і педработнікі

Источник материала:  

Распараджэннем кіраўніка дзяржавы 27 снежня зацверджана рашэнне савета спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў ад 8 кастрычніка 2010 года, згодна з якім прысуджаны заахвочванні 974 навучэнцам, студэнтам, педагагічным работнікам і чатыром студэнцкім навукова-даследчым лабараторыям. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Стыпендыі кіраўніка дзяржавы ў памеры Br300 тыс. на першы семестр 2010/2011 навучальнага года назначаны 190 студэнтам вышэйшых навучальных устаноў.

Грашовымі прэміямі ў памеры ад Br175 тыс. да Br350 тыс. заахвочаны 365 пераможцаў Рэспубліканскага конкурсу навуковых работ студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў 2010 года, 42 пераможцы Рэспубліканскай студэнцкай алімпіяды па матэматыцы 2010 года, у памеры ад Br140 тыс. да Br245 тыс. — 78 пераможцаў рэспубліканскіх конкурсаў прафесійнага майстэрства 2010 года і пераможца VІІІ Рэспубліканскай спартакіяды навучэнцаў па тэхнічных відах спорту, прысвечанай 65‑годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.

Грашовымі прэміямі ў памеры ад Br1400 тыс. да Br1925 тыс. з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду заахвочаны 34 пераможцы міжнародных алімпіяд і два пераможцы Міжнароднага форуму-конкурсу маладых вучоных "Праблемы нетракарыстання".

Грашовыя прэміі ў памеры Br700 тыс. прысуджаны 26 пераможцам міжнародных алімпіяд, турніраў і конкурсаў.

Заахвочвальныя стыпендыі тэрмінам на адзін каляндарны год з дня назначэння ў памеры Br140 тыс. з уручэннем нагруднага знака лаўрэата фонду прысуджаны абсалютнаму пераможцу 22-й Міжнароднай алімпіяды па інфарматыцы, пераможцу 44-й Міжнароднай Мендзялееўскай алімпіяды школьнікаў па хіміі і двум пераможцам 18-й Міжнароднай алімпіяды экалагічных праектаў.

Па выніках 2009/2010 навучальнага года заахвочвальнымі прэміямі ў памеры Br700 тыс., Br1050 тыс. і Br1400 тыс. узнагароджаны 232 педагагічныя і навуковыя работнікі, якія ўнеслі асаблівы ўклад у развіццё здольнасцяў адораных навучэнцаў і студэнтаў.

Таксама будзе аказана фінансавая падтрымка ў памеры Br105 млн 700 тыс. чатыром студэнцкім навукова-даследчым лабараторыям у мэтах умацавання іх матэрыяльна-тэхнічнай і метадычнай базы.

Прыняцце распараджэння Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь накіравана на забеспячэнне адраснай дзяржаўнай падтрымкі адораных навучэнцаў і студэнтаў, стварэнне спрыяльных умоў для іх пошуку, станаўлення і развіцця.

←Праздничные лабиринты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика