З 2012 года будзе ўкараняцца ўмоўна-назапашвальная пенсійная сістэма
Пра гэта паведаміла на
Яна растлумачыла, што дзейная ў краіне размеркавальная пенсійная сістэма засноўваецца на прынцыпе: кожны плаціць не за сябе, а за іншых, каб іншыя плацілі за яго. «Гэта значыць, працоўныя забяспечваюць пенсіянераў. Чым больш людзей, якія працуюць, тым больш сродкаў ідзе ў пенсійную частку фонду сацыяльнай абароны», — канстатавала парламентарый.
Са студзеня 2009 года прафесійныя пенсіі выведзеныя з агульнай пенсійнай сістэмы і вызначаюцца на страхавых прынцыпах. Прафесійнае страхаванне забяспечваецца за кошт наймальнікаў. Гаворка ідзе пра датэрміновыя пенсіі, права на якія мае кожны чацвёрты працуючы ў краіне.
Паводле слоў Моравай, агульная частка пенсій будзе пераводзіцца на
«Цяпер спецыялістамі па пенсійных сістэмах распрацоўваюцца новыя мадэлі такіх сістэм. Сутнасць іх складаецца ў дыверсіфікаванні. Гэта значыць, сістэмы павінны быць шматузроўневымі. Нельга рабіць стаўку ці толькі на назапашвальную, ці толькі на размеркавальную сістэму», — падкрэсліла Антаніна Морава.
Паводле яе слоў,
Што да перспектыў павышэння ў краіне пенсійнага ўзросту, то, паводле слоў Моравай, гэтага не плануецца.
БелаПАН