Акцыя салідарнасці ў Фінляндыі

Источник материала:  
28.12.2010 12:56 — Новости Общества

Акцыя салідарнасці ў Фінляндыі

Фінскія дзеячы культуры правялі ў Хельсынкі акцыю салідарнасьці ў падтрымку арыштаваных у Беларусі прэзыдэнцкіх кандыдатаў і іх прыхільнікаў. На прыступках лесьвіцы да будынка парлямэнту былі запаленыя сьвечкі.

Удзельнікі акцыі заклікалі фінскіх дзяржаўных кіраўнікоў ужыць рашучыя захады для найхутчэйшага вызваленьня арыштаваных.

У акцыі, якая пачалася ў 16 гадзін, бралі ўдзел, сярод іншых, мастацкі кіраўнік тэатру «Q» Анты Хіетала, дырэктар тэатру Юха Ёкела, прадстаўнікі фінскага ПЭН-клюбу і Amnesty International.

У акцыі ўзяло ўдзел каля 100 чалавек. Акцыя шырока асьвятлялася ў фінскім тэлебачаньні, радыё і ў прэсе.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Рубинов: 19 декабря "необольшевики" пытались свергнуть демократию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика