Перад Давыдзькам пастаўлена задача зрабіць Першы канал аб’ектыўным

Источник материала:  
28.12.2010 22:35 — Новости Общества
Перад новым кіраўніком Белтэлерадыёкампаніі Генадзем Давыдзькам пастаўлена задача зрабіць Першы канал аб"ектыўным.

"Аляксандр Рыгоравіч запатрабаваў зрабіць канал аб"ектыўным, зрабіць канал цікавым, каб ён канкураваў з сусветнымі тэлевізійнымі каналамі, каб ён быў даступны ва ўсёй магчымай медыяпрасторы, максімальна магчымай, і каб ён быў на сучасным узроўні і па карціне, і па якасці тых, хто гэты матэрыял падае", — заявіў Давыдзька ў эфіры айчынных тэлеканалаў.

"Маюцца на ўвазе і асобы канала, — растлумачыў ён, — і інфармацыя павінна быць глыбокай, і, ізноў жа, канал павінен быць любімым у людзей, у народа. Яны яму павінны давяраць, і ён павінен быць з імі заўсёды: і ў навінах, і ў момант адпачынку, і ў момант там нейкіх спартыўных спаборніцтваў, акцый мастацтва".

На пасаду старшыні НДТРК 55-гадовы заслужаны артыст Беларусі, былы дырэктар Купалаўскага тэатра, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька быў прызначаны 28 снежня. Ён змяніў на гэтай пасадзе 49-гадовага Аляксандра Зімоўскага, які ўзначальваў Белтэлерадыёкампанію са снежня 2005 года.

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←У кватэры лідэра «Правага альянсу» адбываецца ператрус

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика