Звычайная пустальга трапіла ў "Птушку года"

Источник материала:  

Шэраг памятных манет, сярод якіх ёсць манеты новай серыі, уводзіць у абарачэнне Нацыянальны банк Беларусі, паведаміў карэспандэнту "Звязды" намеснік начальніка Упраўлення інфармацыі галоўнага банка краіны Міхаіл Журавовіч.

Так, у новай серыі "Праваслаўныя цудатворныя іконы" з'явілася сярэбраная манета "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Смаленская" наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 925, масай 31,1 грама. Яна адчаканеная на манетным двары ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгенштальт" (Карлсфельд, Германія) якасцю "пруф", тыражом да 7000 штук. На гэтым жа манетным двары і такім жа тыражом адчаканеная новая сярэбраная манета "Ікона Прасвятой Багародзіцы "Мінская", якая мае намінал 20 рублёў, пробу сплаву 925, масу 31,1.

Звычайная пустальга трапіла ў "Птушку года"У серыі "Птушка года" выходзяць памятныя манеты "Звычайная пустальга": сярэбраная наміналам 10 рублёў, пробай сплаву 925, масай 16,81 грама і медна-нікелевая наміналам 1 рубель. Гэтыя манеты адчаканеныя на РДП "Казахстанскі манетны двор Нацыянальнага банка Рэспублікі Казахстан": сярэбраная — якасцю "пруф", тыражом 2500 штук, медна-нікелевая — пруф-лайк", тыражом 4000 штук. Акрамя таго, у абарачэнне выпускаюцца залатыя і сярэбраныя манеты "Пугач". Залатая мае намінал 50 рублёў, пробу сплаву 999, масу 7,78 грама, сярэбраная — 20 рублёў, пробу сплаву 999, масу 31,10 грама. У вачах выявы пугача маюцца ўстаўкі з брыльянтаў (на залатой) і з крышталёў Свароўскі (на сярэбранай). Адчаканеныя манеты на манетным двары ТАА "Б.Х. Маерс Кунстпрэгенштальт" (Карсфельд, Германія) якасцю "пруф". Тыраж залатой — 2000 штук, сярэбранай — 5000. Тут жа тыражом 5000 штук адчаканеныя новыя сярэбраныя манеты "Пугачы" наміналам 20 рублёў, пробай сплаву 999, масай 31,10 грама. У цэнтры манеты размешчаная выява двух пугачоў, якія сядзяць на галінцы, у вачах аднаго — устаўкі з крышталёў Свароўскі.

Ігар ГРЫШЫН.

←Контрольно-следовая полоса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика