Блакітны агеньчык працягваецца: ператрус на Еўрарадыё, сканфіскавана тэхніка

Источник материала:  
25.12.2010 18:37 — Новости Общества
Як стала вядома «Нашай Ніве», ператрус прайшоў на офісе Еўрапейскага радыё для Беларусі.

Сядзіба месцілася на вуліцы Маркса ў цэнтры беларускай сталіцы. Правялі вобшук, меркавана, супрацоўнікі КДБ.

Цікава, што вобшук правялі без прысутнасці журналістаў радыё. Ключ ад офіса меўся на вахце. Рэдактар радыё Віталь Зыблюк выпадкова заехаў на працу ў калядны дзень і… пабачыў, як выносяць кампутары.

Еўрапейскае радыё для Беларусі атрымала магчымасць легальна працаваць у Беларусі пасля атрымання акрэдытацыі ў МЗС.

Чарада затрыманняў і ператрусаў распачалася пасля 19 снежня. Правакатары разбілі вокны Дома ўрада. На гэтай падставе лукашэнкаўцы разагналі 30-тысячную дэманстрацыю апазіцыі, арыштавалі апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты.

ЗША і ЕС не прызналі вынікаў выбараў законнымі. Прэзідэнт Расіі 25 снежня павіншаваў Лукашэнку з перамогай.

Падзяліцца навіной: 
МБ

←Предложение изменить порядок информирования родственников о месте захоронения казненных МВД не поддержало

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика