Дзіцячы “цуд на Каляды” – у касцёле Святога Роха і TUT

Источник материала:  
25.12.2010 16:03 — Новости Общества

Дзіцячы “цуд на Каляды” – у касцёле Святога Роха і TUT

  • TUT.BY

25 снежня раніцай TUT.BY вёў жывую трансляцыю з мінскага касцёла Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха), дзе адбылася святочная імша з нагоды свята Божага Нараджэння. Дзіцячы “цуд на Каляды” – у касцёле Святога Роха і TUT

Ранішняя імша ў касцёле Святога Роха традыцыйна лічыцца “дзіцячай”. Усе першыя шэрагі лавак “рэзервуюць” для дзетак, і ў часе гадзіннай службы святар абавязкова знаходзіць час на нефармальную размову з маленькімі парафіянамі.

Ёсць у касцёла свая прыгожая традыцыя: штогод у часе Адвэнту (чатырох тыдняў посту, што папярэднічаюць святу) дзеці прыносяць Езусу “на дзень нараджэння” свае падарункі — добрыя ўчынкі, апісаныя на самаробных паштоўках і ёлачных упрыгожваннях. Звычайна іх складаюць у касцёле ў адмысловы калядны куфэрак альбо вешаюць на ялінку, якая стаіць непадалёк ад алтара.

А старэйшыя дзеткі, якія ходзяць у касцёльную школку і займаюцца ў хоры, увесь гэты час з дапамогай “законных сясцёр” - манашак рэпетуюць калядны спектакль, які паказваюць пасля гадзіннай імшы. Звычайна ставіцца класічны біблейскі сюжэт пра нараджэнне Божага Сына, а потым спяваюць радасныя калядныя песні.

Усіх, хто хоча ненадоўга забыцца на пабытовую мітусню і ўзгадаць пра вечныя і светлыя каштоўнасці, запрашаем паглядзець відэазапіс незвычайнай трансляцыі!

Внимание! У вас отключен JavaScript, или установлена старая версия проигрывателя Adobe Flash Player. Загрузите последнюю версию флэш-проигрывателя.
←С пастырским посланием к верующим обратился глава белорусских католиков Митрополит Минско-Могилевский Т. Кондрусевич

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика