У Беларусі павышана зарплата педагогам фізкультуры і спорту бюджэтных арганізацый
22.12.2010
—
Новости Общества
У Беларусі педагогам фізічнай культуры і спорту бюджэтных арганізацый з 1 лістапада 2010 года павышана заработная плата. Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў № 1833 ад 17 снежня 2010 года, паведамілі БЕЛТА ў Апараце Савета Міністраў.
У прыватнасці, на 25 працэнтаў павышаны тарыфныя аклады (стаўкі) работнікам бюджэтных арганізацый і іншых арганізацый, што атрымліваюць субсідыі, работнікі якіх прыраўнаваны па аплаце працы да работнікаў бюджэтных арганізацый, што ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту. Рашэнне прынята ў мэтах далейшага павышэння зарплаты работнікаў, якія ажыццяўляюць педагагічную дзейнасць у сферы фізічнай культуры і спорту.