ХРОНІКА АПОШНІХ ПАДЗЕЙ
Урад Украіны мае намер на пяць гадоў павялічыць пенсійны ўзрост для жанчын. Такім чынам, украінкі будуць выходзіць на пенсію ў 60 гадоў.
Адпаведны законапраект падрыхтаваў урад Украіны. Праект закона "Аб мерах па заканадаўчым забеспячэнні рэфармавання пенсійнай сістэмы" быў зарэгістраваны ў Вярхоўнай Радзе 13 снежня, аднак апублікаваны толькі 20 снежня.
Мяркуецца, што павышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын будзе паступовым. Пачынаючы з 1 лютага 2011 года, штогод узрост выхаду на пенсію будзе павялічвацца на 6 месяцаў. Акрамя таго, будзе павышаны пенсійны ўзрост для мужчын, якія знаходзяцца на дзяржаўнай службе. З 2013 года грамадзяне, якія трапляюць у гэтую катэгорыю, будуць выходзіць на пенсію ў 62 гады.
Сусветныя кошты на цукар і каву дасягнулі свайго максімумуСусветны кошт на цукар і каву дасягнулі максімальных паказчыкаў за апошнія гады, паведамляе брытанская "Файнэншл таймс". Яна прадказвае, што ў наступным годзе прапанова на рынках абодвух тавараў будзе абмежаванай, што стварае ўмовы для далейшага павышэння цэн.
Кошт кантрактаў на цукар-сырэц з пастаўкай у сакавіку на Нью-Ёркскай Міжнароднай таварнай біржы ў панядзелак дасягнуў самага высокага паказчыка за апошнія 30 гадоў — 33,5 цэнта за фунт (453 г). У той жа дзень кошт кавы гатунку "арабіка" з пастаўкай у сакавіку дайшоў да $2,2695 за фунт, што з'яўляецца самым высокім паказчыкам за апошнія 13 з паловай гадоў.
Як адзначае "Файнэншл таймс", прычынай недахопу прапановы цукру на сусветным рынку з'яўляюцца неспрыяльныя ўмовы надвор'я ў Бразіліі, якая з'яўляецца галоўным вытворцам гэтай культуры. Ва ўмовах цяжкасцяў з пастаўкамі Індыя, другі па велічыні вытворца, увяла абмежаванні на экспарт цукру. Еўрапейскі саюз таксама адклаў рашэнне пра выдачу новых ліцэнзій на экспарт цукру, паколькі ў Брусэлі лічаць, што задавальненне ўнутраных патрэбаў Еўропы з'яўляецца галоўным прыярытэтам.
Паводле інфармацыі выдання, на мінулым тыдні запасы цукру цалкам скончыліся ў Партугаліі. Падобная сітуацыя склалася ў еўрапейскай краіне ўпершыню прынамсі за апошнія 30 гадоў.
Складаная сітуацыя з пастаўкамі высакаякаснай кавы выклікана ліўневымі дажджамі і нізкімі ўраджаямі ў Калумбіі, галоўным сусветным вытворцу кавы гатунку "арабіка". Па апошніх звестках, за цяперашні год у краіне было сабрана 8,1 млн 60-кілаграмовых мяхоў кавы. Гэта самы нізкі паказчык за апошнія 35 гадоў.
Маразы і снегапады паралізавалі транспарт у ЕўропеЗамаразкі і снегапады ў Еўропе прывялі да значных перабояў у руху авіяцыйнага і наземнага транспарту: у аэрапорце і на вакзалах Еўропы затрымаліся тысячы пасажыраў.
У самым ажыўленым аэрапорту Еўропы, лонданскім Хітраў, былі адменены ўсё блізкамагістральныя рэйсы. Іншыя буйныя аэрапорты, у прыватнасці, парыжскі і франкфурцкі, з-за непагадзі працуюць у абмежаваным рэжыме: адменена каля адной трэці ўсіх рэйсаў.
Сіноптыкі прагназуюць, што снегапады ў Англіі працягнуцца, а тэмпература можа апусціцца да мінус 27.
Транспартны хаос закрануў не толькі паветраныя, але і чыгуначныя зносіны.З-за складаных умоў надвор'я затрымліваецца большасць цягнікоў Еurоstаr, якія злучаюць Лондан з Парыжам і Бруселем. Продаж квіткоў на кірункі прыпынены. Сотні пасажыраў затрымаліся на вакзале Сант-Панкрас у Лондане ў чаканні сваіх цягнікоў.
У выніку абмежаванняў на хуткасць руху цягнікоў, выкліканых галалёдам і маразамі, здарыліся перабоі ў чыгуначных зносінах еўрапейскіх краін. Сотні пасажыраў змушаны начаваць на аўтобусных станцыях і чыгуначных вакзалах.
У Францыі з-за снегу перакрытыя некаторыя аўтатрасы, кіроўцам рэкамендуецца ўстрымацца ад паездак у найбліжэйшыя некалькі дзён. Парыж таксама часова забараніў перасоўванне велікагрузных транспартных сродкаў па галоўных аўтамагістралях краіны. З-за гэтага, дарэчы, адмянілі канцэрт амерыканскай поп-зоркі Лэдзі Гага, які павінен быў прайсці ў Парыжы ў нядзелю: грузавікі з абсталяваннем не паспелі дабрацца да французскай сталіцы да прызначанага тэрміна.
У Нямеччыне снегапады абцяжарылі рух цягнікоў паблізу Берліна і Кёльна, а ў Швецыі было адменена каля 100 чыгуначных рэйсаў.
Затрымкі і адмены авіярэйсаў галоўным чынам выкліканы тым, што супрацоўнікі аэрадромных службаў не паспяваюць чысціць узлётныя палосы. Некаторыя аэрапорты Еўропы, у тым ліку брусельскі, паралізаваныя з-за недахопу антыгалалёдных рэагентаў.