Чэмпіёнка па каратэ адхрысцілася ад ўдзелу ў акцыі 19 снежня

Источник материала:  
21.12.2010 16:28 — Новости Общества
12-разовая чэмпіёнка свету па каратэ Святлана Вількіна тлумачыць сваё затрыманне 19 снежня падчас акцыі ў Мінску «поўным непаразуменнем».

20 снежня шэраг інтэрнэт-рэсурсаў распаўсюдзілі інфармацыю пра затрыманне Вількінай, яе мужа Андрэя, заслужанага трэнера Беларусі, і іх 25-гадовага сына. Паводле слоў сяброўкі Вількінай, вядомая спартсменка пайшла на акцыю свядома, яе, нібыта, «не задавальняла, як праходзіла датэрміновае галасаванне».

У сувязі з гэтым Святлана Вількіна, якая была вызваленая 20 снежня пасля адміністрацыйнага суда Першамайскага раёна і аштрафаваная за ўдзел у акцыі, распаўсюдзіла наступную заяву:

«Я, Вількіна Святлана Барысаўна, прашу не рабіць якіх-небудзь высноў з артыкула, які выйшаў 20.12.2010 бо інфармацыя была паведамлена няправільна словамі маёй знаёмай,

якая паддалася паніцы,

калі не магла мне датэлефанавацца.

19 снежня мы з мужам прагаласавалі ў раёне 19.30 і вырашылі схадзіць па плошчу паназіраць за абстаноўкай на вуліцы. Было шмат людзей. Мы ўбачылі сына і падышлі да яго. Мы апынуліся сярод вялікай колькасці людзей. Зразумела, трымаліся разам. У выніку апынуліся… не дома, куды збіраліся вярнуцца.

Лічу ўсё, што адбылося, поўным непаразуменнем. Я дапытлівы чалавек, цікаўлюся сітуацыяй, але ў мяне няма падстаў уваходзіць у якія-небудзь рухі.

Лічу неабходным прыносіць карысць сваёй дзяржаве, свайму народу працай, прымаю з падзякай усе магчымасці для развіцця.

Прашу не ствараць вакол мяне шуму ў інтэрнэце ў сувязі з нібыта маімі выказваннямі.

Хачу працаваць і развівацца ў маёй краіне, з маім народам».

Падзяліцца навіной: 
БелаПАН

←ВВП Беларуси за 11 месяцев вырос на 7,2%

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика