Якія ўмовы ў «амерыканцы»?

Источник материала:  
21.12.2010 15:22 — Новости Общества
Аб утрыманні ў турме КДБ «Нашай Ніве» распавяла Эніра Браніцкая:

«Там 19 камер. Ёсць чатырохмесныя, а таксама для дваіх і траіх затрыманых. Некалькі камер не маюць прыбіральні, толькі рукамыйнікі. Там трымаюць толькі мужчын і па патрэбе трэба прасіць ахоўніка, каб вывеў у прыбіральню. Ежа значна лепшая, чым у іншых месцах утрымання. Ёсць свой повар, які гатуе ежу для невялікай колькасці арыштантаў. Душ два разы на тыдзень.

Лекар — адзін раз, па чацвяргам. Таму я зараз не ведаю, як там Някляеў і іншыя пабітыя…

Асобна варта сказаць аб супрацоўніках „амерыканкі“. Амаль усе маюць вышэйшую адукацыю і таму стаўленне досыць добрае. У мяне няма нараканняў на іх працу».

Спадарыня Браніцкая таксама распавяла, што нягледзячы на вялікую колькасць затрыманых палітыкаў і актывістаў і тое, што іх хутчэй за ўсё будуць трымаць у розных камерах, месцаў павінна хапіць усім. Камеры ў турме КДБ не бываюць перапоўненымі.

Падзяліцца навіной: 
Алесь Пілецкі

←Лукашенко поблагодарил наблюдателей от СНГ за отчет о выборах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика