Галасавалі з ранку да вечара

Источник материала:  

На выбарчы ўчастак №112 у Брэсце людзі ішлі з самага ранку. Старшыня ўчастковай камісіі Ганна Амельянчук сказала, што шэсць чалавек ужо чакала каля дзвярэй адкрыцця ўчастка ў восем гадзін. І потым, а палове дзявятай, калі сюды зазірнула аўтар гэтых радкоў, камісія не сумавала, людзі паступова падыходзілі. Паводле слоў Ганны Мікалаеўны, іх выбарчы ўчастак першы раз праводзіць прэзідэнцкія выбары. Бо школу-сад № 7, дзе ён знаходзіцца, здалі толькі на пачатку 2006 года. Але камісія, большасць якой складалі настаўнікі школы, працавала дакладна і зладжана.

За сталамі збоку размясціліся восем назіральнікаў ад розных грамадскіх арганізацый, працоўных калектываў. На выхадзе людзей сустракалі актывісты Беларускага камітэта моладзевых арганізацый з папярэднім апытаннем.

Датэрмінова на гэтым участку прагаласавала 16,3% выбаршчыкаў. А ўсяго ў выбарах прэзідэнта ўзяло ўдзел каля 90% насельніцтва 112-га ўчастка.

На выбарчы ўчастак, у школу №3, прыйшоў разам з жонкай абаронца Брэсцкай крэпасці Пётр Кацельнікаў. Пётр Паўлавіч згадаў свае першыя выбары ў пасляваенны час. Той дзень застаўся ў памяці назаўсёды. Пётр Кацельнікаў пажадаў маладым выбаршчыкам заўсёды памятаць урокі гісторыі і плённа працаваць на карысць Радзімы. Пётр Паўлавіч і яго жонка Антаніна Рыгораўна сказалі, што галасаваць прыйшлі за мір і спакой у краіне, за дабрабыт сваіх дзяцей і ўнукаў.

А ветэран вайны, 98-гадовы Уладзімір Кадаеў, і яго 94-гадовая жонка Соф'я Васільеўна галасавалі дома. Па стане здароўя ім цяжкавата было пераадолець дарогу на выбарчы ўчастак. Таму яны загадзя замовілі скрынку дадому. Як людзі, што ўсё жыццё вызначаліся пачуццём грамадзянскага абавязку, аддалі свае галасы за будучыню краіны.

Брастаўчанка Ірына Дзям'янава ў выбарах удзельнічала ўпершыню. Студэнтцы ў гэтым годзе споўнілася 18. Яна сказала, што ў гэты дзень упершыню адчула сябе дарослай, калі краіна, вобразна кажучы, упершыню пацікавілася яе меркаваннем па важным для ўсяго грамадства пытанні.

У ліку першых на выбарчы ўчастак вёскі Хмелева Жабінкаўскага раёна прыйшла Валянціна Хвясюк. Валянціна Сяргееўна — былая настаўніца, а яшчэ шчырая і адданая падпісчыца нашай газеты, атрымлівае яе аж з 1964 года. Настаўніца-пенсіянерка сказала, што з праграмай кандыдатаў знаёмілася на старонках "Звязды", але выбар свой зрабіла даўно. На выбарчы ўчастак прыйшла, каб прагаласаваць за ўпэўненасць у заўтрашнім дні сваіх дзяцей і ўнукаў.

* * *

На прэс-канферэнцыі, якую правёў член Цэнтральнай выбарчай камісіі Аляксандр Каляда ў панядзелак, былі агучаны папярэднія вынікі выбараў у Брэсцкай вобласці. Яны мала адрозніваюцца ад лічбаў па рэспубліцы. У цэлым па рэгіёне прыйшлі на ўчасткі, каб аддаць свае галасы, 91% выбаршчыкаў. Найбольш актыўнымі традыцыйна былі Пінскі (97,6%), Ляхавіцкі (97,2%) і Баранавіцкі (96,5%) раёны.

Святлана ЯСКЕВІЧ.

←Дед Мороз как искусство

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика