Дзмітрыя Уса адпусцілі
20.12.2010 16:56
—
Новости Общества
Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Дзмітрый Ус ужо знаходзіцца дома. Пра гэта паведамілі прадстаўнікі штаба былога прэтэндэнта на пасаду кіраўніка дзяржавы. Звязацца з Усам пакуль не атрымалася — на званкі ён не адказвае.
Як паведамлялася раней, паводле інфармацыі штаба экс-кандыдата, ноччу 20 снежня пасля сілавога разгону апазіцыйнай акцыі пратэсту ў Мінску Дзмітрыя Уса забралі для гутаркі ў КДБ, і да сярэдзіны дня пра яго нічога не было вядома.
Пры гэтым у СМІ ад Уса прыйшла заява, у якой ён асудзіў справакаваныя ўдзельнікамі мітынгу, які пачаўся на Кастрычніцкай плошчы, беспарадкі, і спробу сілавога захопу будынка ўрада. Сам ён удзельнічаў у акцыі на пачатковым этапе, бо лічыў, што яна будзе насіць выключна мірны характар.
Падзяліцца навіной:
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН
Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН