З Акрэсціна на Фабрыцыуса прывезлі затрыманых
20.12.2010 01:45
—
Новости Общества
Аўтобус прыехаў на вуліцу Фабрыцыуса (Інстытут культуры) у РУУС Кастрычніцкага раёна. Аўтазак па дарозе збочыў і з"езхаў у невядомым накірунку. Людзей выпускаюць па адным. Мужчынаў на выхадзе даглядаюць. Па рацыі прыйшоў вусны загад заводзіць затрыманых у падвальнае памяшканне.
Як паведамляюць відавочцы, з аўтобуса, што прыехаў з Акрэсціна, на руках вынеслі дзяўчыну. У яе ненатуральна вывернутая нага. Пасля праверкі была адпушчаная непаўналетняя дзяўчынка. Яна тут жа кінулася ўцякаць ад РУУСа.
Падзяліцца навіной: