Справа — труба

Источник материала:  

— кажуць у народзе, калі становіцца зразумела, што нешта вырашыць немагчыма. Труба! Менавіта з-за адсутнасці гэтай самай трубы дарога ў пасёлку Светлы, што ў Віцебскім раёне, перыядычна становіцца ракой.

 

У карэспандэнцкі пункт па Віцебскай вобласці з гэтай праблемай звярнулася мама траіх дзяцей, якая жыве ў пасёлку Светлы. Папрасіла адразу прабачэння за "несезоннае пытанне". Зіма на двары, да вясны яшчэ далёка. Але, паводле яе слоў, менавіта задоўга да вясны ўжо на працягу гадоў трох мясцовыя ўлады абяцалі неаднаразова зняць праблему. Але не атрымліваецца чамусьці.

— І ў сельскі Савет — у Бабінічы — колькі разоў я тэлефанавала, прыходзіла да старшыні на прыём. Таксама звярталася па дапамогу ў Віцебскі райвыканкам. Расказвала пра тое, што калі растае снег, вада на вуліцы Садовая ля дамоў №№ 7 і 9 вышэй калена, — скардзіцца жанчына. — Уявіце сабе, трэці год ужо прыходзіцца дабівацца, каб нешта зрабілі. У адказ — толькі абяцанні. Вось нядаўна зноў прызначылі чарговы тэрмін, каб зняць праблему. Ды нічога не робіцца. А зноў, калі вясна прыйдзе, як "вуліцу-раку" пераходзіць? А калі трэба, ніводная машына не пад'едзе, — і "хуткая" ж таксама!

Па каментарый я спачатку звярнуўся ў сельскі Савет.

Старшыня сельскага Савета Іван Рымараў расказаў, што ён, безумоўна, у курсе праблемы. "Пытанне вырашаецца. Хацелі кольцы калодзежныя пакласці, каб вада па іх сыходзіла, ды адмовіліся ад гэтага, бо кольцы не дадуць станоўчага выніку. Трубу для адводу вады ўжо набылі. Спачатку тэрмін выканання адпаведных работ быў прызначаны да 15 снежня бягучага года. Потым — новы тэрмін да 5-га студзеня наступнага года", — расказвае старшыня. — Так, перыядычна гэтая жанчына звяртаецца. Адсыпку дарогі будзем рабіць, калі трубу пакладуць, каб пад'езд быў нармальны. Ведаю, што спрабавалі і жыхары самі нешта зрабіць. Пытанне знаходзіцца на кантролі ў райвыканкаме. Пастараемся закрыць яго ў бліжэйшы час.

расказаў, што ён, безумоўна, у курсе праблемы. "Пытанне вырашаецца. Хацелі кольцы калодзежныя пакласці, каб вада па іх сыходзіла, ды адмовіліся ад гэтага, бо кольцы не дадуць станоўчага выніку. Трубу для адводу вады ўжо набылі. Спачатку тэрмін выканання адпаведных работ быў прызначаны да 15 снежня бягучага года. Потым — новы тэрмін да 5-га студзеня наступнага года", — расказвае старшыня. — Так, перыядычна гэтая жанчына звяртаецца. Адсыпку дарогі будзем рабіць, калі трубу пакладуць, каб пад'езд быў нармальны. Ведаю, што спрабавалі і жыхары самі нешта зрабіць. Пытанне знаходзіцца на кантролі ў райвыканкаме. Пастараемся закрыць яго ў бліжэйшы час.

Каб упэўніцца, што аб праблеме ў пасёлку Светлым у райвыканкаме не забылі і пацікавіцца, у якія ўсё-такі тэрміны яе вырашаць, звязаўся з намеснікам старшыні райвыканкама Ксеніяй Зябкінай.

Паводле яе слоў, пытанне — на кантролі:

"Праблема існуе даўно, — тлумачыць намеснік старшыні. — У сельскім Савеце вырашэнне адкладвалі. Старшыня Савета ўзяў абавязацельства, і, думаю, ён яго выканае"...

— А ўсё-такі канкрэтны тэрмін вырашэння праблемы назваць можна?

— Да канца года. Няхай чытачка не хвалюецца.

Калі гэты матэрыял рыхтаваўся да друку, у карэспандэнцкі пункт звярнуўся жыхар вёскі Прысушына таго ж Віцебскага раёна. Падзякаваў за тое, што раней "Звязда" паўплывала на станоўчае вырашэнне праблемы з водазабеспячэннем. Ды зноў вады, паводле яго слоў, няма ў вёсцы. Ці трубу прарвала, ці што яшчэ здарылася. Пытанне застаецца адкрытым. Зноў справа ў трубе? Толькі ўжо іншай.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

 

 

←Личный выбор Дорофеева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика