Не толькі "піянеры" ды пенсіянеры

Источник материала:  

За два дні датэрміновага галасавання свой выбар зрабіла ўжо 7,2 адсотка электарату

Больш за ўсё выбаршчыкаў, якія не сталі чакаць нядзелі, — на Віцебшчыне: 11,4 адсотка там ужо прагаласавала. Не спяшаюцца з выбарам у Мінску: тут 5,8 адсотка "датэрміноўшчыкаў".

Ніякіх заўваг па фактах парушэнняў падчас гэтага працэсу ў Цэнтральную камісію, паводле інфармацыі сакратара ЦВК Мікалая ЛАЗАВІКА, не паступала.

— Заканадаўствам вызначана такая форма галасавання, таму мы павінны забяспечыць такую магчымасць для кожнага выбаршчыка. Прычым гэта азначае не проста паставіць урну і пакласці на стол бюлетэні, але і забяспечыць рэальную магчымасць прагаласаваць. Для гэтага, магчыма, маладым людзям, напрыклад, варта прапанаваць такую магчымасць, нагадаць пра яе. Магчыма, нават ссунуць графік вучобы. Нічога страшнага я ў гэтым не бачу, — кажа спадар Лазавік. — Галоўнае, каб не парушаліся выбарчы ды працоўны кодэксы.

Абвінавачванні, якія агучваюцца там і сям на інтэрнэт-прасторы, ён лічыць беспадстаўнымі:

— Прапануючы прагаласаваць датэрмінова — па сутнасці, выканаць тую норму, якая ёсць у заканадаўстве, — хіба хтосьці парушае нешта? Прапаноўваць — не значыць прымушаць.

У сакратара ЦВК узнікае сустрэчнае пытанне:

— А хіба заклікі не галасаваць датэрмінова — не парушэнне?

Мікалай Лазавік нагадвае, што датэрміновае галасаванне — наогул сусветная практыка. І ў Беларусі ёсць тыя, для каго яна зручная.

— Сам калі ўчора галасаваў, пацікавіўся на ўчастку, якія катэгорыі выбаршчыкаў пераважна карыстаюцца правам прагаласаваць датэрмінова. І як высветлілася, нельга сказаць, што гэта "піянеры" ды пенсіянеры — грамадзяне ўсіх узростаў прыходзяць. Звычайна гэта людзі, якія валодаюць пачуццём доўгу, а выхадныя хочуць прысвяціць нейкім іншым справам. Няважна, яны не абавязаны нікому гэта тлумачыць.

Зоя ВАРАНЦОВА.

←Личный выбор Дорофеева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика