Просьба настаўніцы задаволена

Источник материала:  

24-гадовая настаўніца з Мінска ЛОПУХ Марыя Віктараўна, якая мае статус сіраты з 1993 года, папрасіла пасадзейнічаць у рэалізацыі яе права на атрыманне сацыяльнага жылля.

Паводле слоў начальніка аддзела прававога забеспячэння ўпраўлення жыллёвай палітыкі Мінгарвыканкама Алены ЛУКАШЭВІЧ, заяўніца рашэннем адміністрацыі Фрунзенскага раёна горада Мінска ад 14 снежня 2010 года ўключана ў асобны спіс асоб, якія засталіся без апекі бацькоў, з 20 жніўня 2009 года (з даты першапачатковай падачы заявы аб уключэнні ў такія спісы). Цяпер ёй застаецца чакаць падыходу сваёй чаргі.

— Але я, шчыра прызнацца, не разумею, чаму заяўніца 6 снежня звярнулася з такой просьбай на "гарачую лінію", — кажа Алена Лукашэвіч. — Справа ў тым, што мы далі даручэнні адміністрацыі Фрунзенскага раёна разабрацца ў канкрэтнай сітуацыі яшчэ 30 лістапада 2010 года. Лопух М. В., у сваю чаргу, была праінфармаваная аб гэтым у пісьмовай форме.

Адны смецяць, другія скардзяцца

На "гарачую лінію" чацвёртага Усебеларускага сходу паступалі не толькі пытанні, але і скаргі і просьбы самага рознага характару. Так, мінчанка Валянціна Іванаўна БАБАЧКІНА скардзіцца на тое, што "лясгасы не выконваюць свае непасрэдныя абавязкі — своечасовую чыстку і ўборку лесу". У сувязі з гэтым просіць арганізаваць ёй сустрэчу з галоўным ляснічым Мінска.

Ігар КУШНЯРЭВІЧ, генеральны дырэктар "Мінскзелянбуда", пераканаў карэспандэнта "Звязды", што ў бліжэйшы час дырэктар УП "Мінская лесапаркавая гаспадарка" Павел Мікалаевіч Багданчык выслухае спадарыню Бабачкіну. Пры гэтым адзначыў, што засмечваюць лес не хто-небудзь, а самі ж гараджане. "Толькі паспеем прыбраць, як на наступную раніцу зноў лес засмечаны — у тым ліку і непатрэбнымі будаўнічымі матэрыяламі, якія людзі, мяркую, увечары вывозяць са сваіх катэджаў. Вось так і атрымліваецца: адны смецяць, а другія скардзяцца. Магчыма, калі б і першыя, і другія хоць раз арганізавана выйшлі і дапамаглі прачысціць лясны масіў, то колькасць скаргаў на парадак зменшылася б". 

Надзея ДРЫЛА.

←Личный выбор Дорофеева

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика