Рублёвыя і валютныя ўклады насельніцтва павялічыліся
15.12.2010
—
Новости Общества
Рублёвыя і інвалютныя ўклады насельніцтва ў беларускіх банках на пачатку снежня склалі больш за 22,5 трыльёна Br. Сёлета за адзінаццаць месяцаў яны павялічыліся амаль на 4,4 трыльёна Br, або на 24,1 працэнта. Дэпазіты ў нацыянальнай валюце за мінулы перыяд узраслі на 23,2 працэнта, а ў замежнай — на 17,8 працэнта і склалі адпаведна каля 9,9 трыльёна Br і амаль 4,2 мільярда долараў ЗША ў эквіваленце.
Упраўленне інфармацыі Нацыянальнага банка.