Ад заробкаў і да пенсій

Источник материала:  

15 снежня міністр працы і сацыяльнай абароны Марыяна Акіндзінаўна Шчоткіна правядзе прамую тэлефонную лінію, удзел у якой змогуць прыняць усе грамадзяне Беларусі, пра гэта карэспандэнту "Звязды" паведаміла прэс-сакратар міністэрства Варвара Александровіч.

"Прамая лінія" пройдзе з 10.00 да 11.30 па тэлефоне міністэрства (017) 306 37 95. Аднак з улікам магчымай вялікай колькасці пытанняў прынятае рашэнне: у гэты ж час звароты будуць прымацца і праз сайт www.mіntrud.gov.by (раздзел "Інтэрактыўныя канферэнцыі"). Пажадана пры адпраўцы электроннага звароту ўказваць у ім імя, імя па бацьку, месца жыхарства, а таксама месца працы або вучобы. У міністэрстве запэўнілі: канкрэтныя звесткі аб месцы жыхарства, працы або вучобы ў адкрытым доступе на сайце размяшчацца не будуць.

Сяргей ГРЫБ.

←Антиобщественный транспорт

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика