Іран і Беларусь: новыя магчымасці
14.12.2010
—
Новости Общества
Нацыянальная выстава Ісламскай Рэспублікі Іран прайшла ў Мінску. На выставе былі прадстаўленыя спажывецкія тавары, лекавыя сродкі, медыцынскае абсталяванне, фрукты, кветкі. Найбольшую ўвагу жаночай паловы наведвальнікаў прывабілі знакамітыя іранскія дываны. Мужчын жа цікавілі навінкі тэхнікі і легкавыя аўтамабілі — тры мадэлі іранскай кампаніі "Іран Ходра".

