Як фальсіфікуюцца выбары ў прысутнасці назіральнікаў (відэа)

Источник материала:  
13.12.2010 14:13 — Новости Общества
На сайце Аляксандра Лагвінца з’явілася відэа, знятае падчас мясцовых выбараў 25 красавіка 2010 года на ўчастку № 22 у мінскім мікрараёне Сухарава.

Відэа знята на тэлефон, і на ім можна убачыць, як менавіта праходзіць галасоў.

Са стала назіральніка бачны толькі стол, на якім ідзе сартаванне бюлетэняў, а на праверку і падлік іх нясуць да стала, які не бачны назіральнікам.

Праваабаронцы кажуць, што такі падыход спрыяе фальсіфікацыям, і удзел назіральнікаў нічога не мяняе.

«НН» звярнулася па каментар да Уладзіміра Лабковіча — праваабаронцы цэнтра «Вясна»:

«Тое, што адбываецца на відэа — было б незаконна нават, калі б дальні стол быў бачны назіральнікам. Галасы сартуюцца ў поўнай цішыні, і нават тыя дзесяць чалавек, што займаюцца іх сартаваннем і падлікам, ведаюць толькі пра сваю стос. Атрымліваецца, што вынік ведае толькі адзін чалавек — той, каму гэтыя галасы здаюць. Мы ж прапаноўваем, каб кожны голас абвяшчаўся ўслых, а сябры камісіі не стаялі спінамі да назіральнікаў, бо пры цяперашнім варыянце роля назіральніка зводзіцца да нуля. Гэтае відэа даказвае толькі тое, што адзін чалавек, які валодае інфармацыяй, можа абвесціць любыя вынікі».

Глядзець тут

Падзяліцца навіной: 
ЮУ, паводле lahviniec.org

←Южная Корея просит дипломатической поддержки у Беларуси

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика