У Стакгольме адбыўся пікет у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі
13.12.2010 10:41
—
Новости Общества
Сярод выступоўцаў былі дэпутаты швэдзкага парлямэнту, прадстаўнікі праваабарончай арганізацыі Östgruppen.
Кіраўнік Östgruppen Марцін Угла ў сваім выступе адзначыў, што арганізацыя асабліва падтрымлівае тых людзей у Беларусі, якія актыўна змагаюцца за дэмакратыю і за права беларускага народу абіраць сваіх палітычных прадстаўнікоў на свабодных выбарах.
Удзельнікі акцыі, апранутыя ў строі Дзеда Мароза, заляпілі сабе скотчам раты. Гэта мелася сымбалізаваць ціск на свабоду слова ў Беларусі.
Падзяліцца навіной:
svaboda.org
svaboda.org