Кацяня стала закадычным сябрам павіяна з Мінскага заапарка

Источник материала:  

Малпачка з Мінскага заапарка па мянушцы Ціпі моцна пасябравала з кацянём. Пра гэта карэспандэнту агенцтва "Мінск—Навіны" расказала заатэхнік Эла Рабава.

На свет Ціпі з'явілася ўсяго некалькі месяцаў назад і жыла ў кватэры дырэктара заапарка. Справа ў тым, што ў няволі павіяны-гамадрылы (да гэтага роду прыматаў належыць Ціпі) часта забіваюць сваіх дзіцянят, і іх даводзіцца выходжваць работнікам. Нованароджаную малпачку паілі з бутэлечкі, мянялі ёй падгузкі і нават пашылі спецыяльны касцюмчык. Нядаўна настаў час прывучаць малпачку да жыцця ў заапарку. Таму на цэлы дзень Ціпі пакідалі ў вальеры, а каб ёй не было сумна, пазнаёмілі яе з кацянём. Работнікі нямала здзівіліся таму, як хутка яны пасябравалі. Цяпер кожны наведвальнік заапарка можа ўбачыць, як гуляюць незвычайныя прыяцелі.

"Мінск—Навіны".

←Мы думаем так

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика