"Падыход да ўсіх дзетак аднолькавы. Падвоз для ўсіх — бясплатны"

Источник материала:  

З вёскі Новыя Дарогі Старадарожскага раёна ў рэдакцыю звярнулася Таццяна Іванаўна Пінчук — маці трох дзетак-школьнікаў. Яны вучацца ў Старых Дарогах у СШ №1. Ад вёскі гэта зусім побач, нейкіх дзесяць кіламетраў. Таццяна Іванаўна пыталася: чаму яна мусіць па-ранейшаму аплачваць праезд сваіх дзетак, калі зусім нядаўна на ўсю краіну прагучала, што для школьнікаў будзе бясплатны праезд?

— У горадзе, у Старых Дарогах, ведаю, школьнікі ўжо ездзяць бясплатна. Чаму ж мы плацім? Раней дзеці з нашай вёскі ўжо вучыліся ў горадзе, потым было нейкае рашэнне, што частка з іх павінна займацца ў навучальнай установе ў бліжэйшым да нашай вёскі населеным пункце. Дык і тады для падвозу выдзяляўся бясплатны аўтобус. А аўтапарку нічога па справе патлумачыць не могуць, — распавяла заяўніца.

Начальнік аддзела адукацыі Старадарожскага райвыканкама Ніна ПАТОЦКАЯ вельмі здзівілася гэтаму пытанню.

— З учарашняга дня (размова адбылася ў пятніцу — С.Р.) у раёне арганізаваны бясплатны падвоз школьнікаў, дзе ў тым ёсць патрэба, да бліжэйшых навучальных устаноў. Прычым падыход да ўсіх аднолькавы — як да гарадскіх дзетак, так і да вясковых, — патлумачыла ў адказ на наш запыт Ніна Уладзіміраўна. — Калі гаварыць пра згаданую вёску Новыя Дарогі, з яе бясплатна возяць частку дзяцей у бліжэйшую навучальную ўстанову ў суседняй вёсцы, а таксама — у горад да СШ №1. Задзейнічаны ў гэтым усе магчымыя віды аўтатранспарту: і гарадскія аўтобусы, і прыгарадныя, і аўтобусы вучэбна-вытворчага камбіната. Таму не разумею, чаму да вас звярнуліся. Магу толькі меркаваць, што выкананне рашэння аб бясплатным падвозе школьнікаў павінны былі давесці да ведама бацькоў і кантраляваць гэты працэс і ў тым жа аўтапарку.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Мы думаем так

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика