Галалёдзіца! А на выхадныя да мінус 20

Источник материала:  

Галалёдзіца! А на выхадныя да мінус 20Пасля непрацяглага пацяплення ў чацвер ужо на выхадныя на тэрыторыю Беларусі зноў вяртаецца зіма. Сёння цёплы і вільготны цыклон адыдзе на поўнач Расіі, а да нас завітае халоднае паветра з боку Скандынавіі, паведаміла рэдакцыі галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

У пятніцу часам будзе ісці снег, мяцеліца, на дарогах моцная галалёдзіца. Усталюецца парывісты заходні вецер. Тэмпература ўдзень ад мінус 1 градуса на поўдні да 8 марозу на поўначы краіны. А вось у выхадныя маразы ўзмоцняцца. Месцамі невялікі снег, на дарогах галалёдзіца. У гэтыя два дні на працягу сутак чакаецца 5—13 марозу, уначы пры праясненнях па поўначы і месцамі па ўсходзе краіны да мінус 15—18 градусаў. Толькі ўдзень у нядзелю па паўднёвым захадзе Брэсцкай вобласці слабамарозна — мінус 2—5 градусаў.

Згодна з папярэднімі прагнозамі, холадна будзе ў нас і на наступным тыдні. Часам будзе ісці снег. Тэмпература з панядзелка да серады на працягу сутак 6—13 марозу, пры праясненнях месцамі ўначы — да мінус 15—18 градусаў, а ў ноч на 13 снежня месцамі і да 18—20 марозу.

Сяргей КУРКАЧ.

←Любовная диета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика