Да Шагала ў Віцебск

Источник материала:  

У Віцебскім музеі Марка Шагала прайшлі дваццатыя міжнародныя "Шагалаўскія чытанні", у якіх бралі ўдзел мастацтвазнаўцы, рэжысёры дакументальнага кіно з Латвіі, Расіі, Беларусі. Усіх іх аб'ядноўвае шчырая любоў да спадчыны знакамітага сына віцебскай зямлі, інтарэс да мастацтва мінулага і сённяшняга дня.

Сярод самых цікавых дакладаў быў і прысвечаны віцебскай рэкламе мінулага веку, а таксама роспісу дамоў. Госці з Санкт-Пецярбурга прэзентавалі фільм аб піцерскіх майстрах — гравёрах па шкле. Дырэктар музея Шагала Людміла Хмяльніцкая расказала ўдзельнікам міжнароднага форуму пра любоў Майстра да тэатра і ягоны вопыт служэння Мельпамене.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Любовная диета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика