Будаваць жыллё разам з садкамі

Источник материала:  

У Віцебскай вобласці цяпер пры будаўніцтве новых мікрараёнаў будуць паралельна будаваць і дзіцячыя садкі, закладваць школы.

Толькі нядаўна ў новым мікрараёне "Білева" расчыніў свае дзверы самы лепшы ў вобласці дзіцячы садок. Наогул у Віцебску садкі не будавалі каля 18 гадоў. У новым ёсць водны і сухі басейны, добрыя музычная, спартыўныя і трэнажорныя залы. У харчовым блоку — асобныя для кожнага віду прадуктаў цэхі, у медыцынскім блоку ёсць ізалятары, нават масажны кабінет.

Праблема ў тым, што патрэба жыхароў мікрараёна ў садках у некалькі разоў большая, чым можа ўмясціць новы сучасны садок. Прынята рашэнне ўжо ў наступным годзе пабудаваць яшчэ два такія ж садкі, разлічаныя на адначасовае знаходжанне да 230 дзяцей. Сёлета адкрылася і новая школа, але і яна не можа прыняць усіх дзяцей, якія жывуць у гэтым і суседнім мікрараёнах. Таму і пра яшчэ адну вялікую і ўтульную школу ўлады не забудуць.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

←Любовная диета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика