Беларусь акажа гуманiтарную дапамогу Венесуэле ў два этапы

Источник материала:  

Аб гэтым паведамiў учора на пасяджэннi Прэзiдыума Саўмiна прэм'ер-мiнiстр Беларусi Сяргей Сiдорскi, перадае БЕЛТА.

Кiраўнiк урада нагадаў, што кiраўнiк дзяржавы даў даручэнне на пасяджэннi Прэзiдыума Саўмiна абмеркаваць рэальныя маштабы стыхii ў Венесуэле, а таксама аб'ём i характар гуманiтарнай дапамогi, якую акажа Беларусь. Даручана таксама выпрацаваць канкрэтны план мерапрыемстваў па максiмальнаму садзейнiчанню Венесуэле ў пераадоленнi наступстваў стыхii. "Гэты план, на маю думку, павiнен уключаць два асноўныя напрамкi", — сказаў Сяргей Сiдорскi.

На першым этапе Беларусь акажа венесуэльскаму боку аператыўную гуманiтарную дапамогу. "У гэту работу мы ўключылiся з учарашняга дня па даручэнні Прэзiдэнта", — падкрэслiў прэм'ер-мiнiстр. На другiм этапе плануецца арганiзацыя сiстэмнай работы па пастаўцы беларускай тэхнiкi, неабходнай для аднаўлення жылля, а таксама аб'ектаў iнфраструктуры, транспарту i камунiкацый у Венесуэле. Сёння беларускiя спецыялiсты працуюць ужо на аб'ектах Венесуэлы, дадаў ён.

←Любовная диета

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика