Якасць прагнозаў надвор'я палепшыцца
На гэта накіраваны праект Еўрасаюза BАLTRАD. Ён прадугледжвае стварэнне ў рэгіёне Балтыйскага мора сеткі метэаралагічных радараў, якія будуць працаваць у рэжыме рэальнага часу і прадастаўляць звесткі высокай дакладнасці для наступнага аналізу метэаролагаў.
Абмеркаванне умоў рэалізацыі праекту адбылося нядаўна ў Ольбаргу (Данія). Метэаролагі краін, якія ўваходзяць у Балтыйскі рэгіён, прышлі да высновы, што інфармацыя ад метэаралагічных радараў дапаможа ўдасканаліць кіраванне транспартам, павысіць грамадскую бяспеку і палепшыць функцыянаванне курортнай галіны ў рэгіёне Балтыйскага мора. Сетка такіх радараў таксама дазволіць з высокай ступенню дакладнасці прагназаваць выпадзенне ападкаў і кірункі ветру ў шырокім геаграфічным рэгіёне.
Партнёрамі праекта з'яўляюцца нацыянальныя гідраметэаралагічныя інстытуты 7 краін рэгіёна, у тым ліку і Беларусі.
Леанід Тугарын.