У матэрыялах Wikileaks Беларусь згадваецца як «фактычна мафійная дзяржава»

Источник материала:  
02.12.2010 11:21 — Новости Общества
Партал Wikileaks, які на мінулых выходных пачаў выкладаць у агульны доступ на інтэрнэце дэпэшы амерыканскіх дыпламатаў, на гэты момант выставіў ужо больш за 600 матэрыялаў, з кожнай гадзінай гэтая лічба расце.

Паведамленняў з амбасады ЗША ў Мінску, якіх, паводле апісання зместу базы дадзеных, налічваецца больш за тысячу, на партале пакуль яшчэ няма. Аднак Беларусь згадваецца ў дзясятках паведамленняў з іншых месцаў.

Сярод іншага пра Беларусь гаварыў пракурор Нацыянальнага суда Іспаніі Хасэ Грында Гансалес, выступаючы 14 студзеня 2010 года са справаздачай аб захадах Іспаніі ў барацьбе з арганізаванай злачыннасцю.

Гаворачы пра расійскую мафію, Грында зазначае, што было б недакладна называць яе “расійскай”, бо ў ёй бяруць удзел і ўкраінцы, грузіны, беларусы і чачэнцы.

“Грында заявіў, што лічыць Беларусь, Чачню і Расію фактычна “мафійнымі дзяржавамі” і неўзабаве такой стане і Украіна. У кожнай з гэтых краінаў, як ён сцвярджае, немагчыма пабачыць розніцу паміж дзейнасцю ўрадаў і групаў арганізаванай злачыннасці”, гаворыцца ў дэпэшы, пасланай амбасадай ЗША ў Мадрыдзе.

Падзяліцца навіной: 
Радыё Свабода

←Беларусь занимает первое место в СНГ по индексу развития с учетом гендерного фактора

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика