На могілках "Калодзішчы" рыхтуюць участак для пахаванняў па заходнім узоры

Источник материала:  

На могілках "Калодзішчы" рыхтуюць эксперыментальны ўчастак.

Як паведаміў намеснік дырэктара па ідэалагічнай працы УП "Спецкамбінат камунальна-бытавога абслугоўвання" Сяргей Тур, гэта газонная пляцоўка памерам 100 на 30 метраў, прызначаная для пахаванняў па заходнім узоры і разлічаная на 300 месцаў. Тут не будзе магільных узгоркаў і агароджаў, толькі надмагільны камень пэўнай вышыні. Перавагамі стануць эканомія зямлі, а для родных нябожчыка — зніжэнне затрат на добраўпарадкаванне ў параўнанні з традыцыйнымі магіламі. Хаваць тут можна будзе ў наступным годзе.

Аляксандр ФІЛІПОВІЧ, "Мінск—Навіны".

←Большая разница. Разумное ограничение потребительского импорта сохранится, но главную ставку будут делать на рост экспорта

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика