Мабільнік падвёў пад манастыр
Дзяўчына за пару секунд да ДТЗ размаўляла па тэлефоне
Ў Мінску аўтамабіль "Фіат-Брава", за рулём якога знаходзілася дзяўчына, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з фурай: кіроўца маленькай машыны пацярпела — яе праз пярэдняе пасажырскае шкло выкінула на газон.
Паводле звестак старшага інспектара па агітацыі і прапагандзе АДАІ Партызанскага РУУС Таццяны Таляронак, зыходзячы з папярэдняй інфармацыі, за пару секунд да аварыі дзяўчына размаўляла па мабільніку. Пасля размовы яна паклала тэлефон у сумачку, якую кінула на задняе сядзенне, адцягнула ўвагу і ў выніку не справілася з кіраваннем. Дзяўчына, якая атрымала вадзіцельскае пасведчанне крыху больш за год таму, не палічыла неабходным прытрымлівацца Правілаў дарожнага руху, што і прывяло яе на бальнічны ложак.
Ігар ГРЫШЫН.